БЕЛАРУСКІ "ДЗЕНЬ ВОЛІ" НА ХРАШЧАТЫКУ

 

Сапраўды вольна святкаваць беларускі "Дзень волі" магчыма ў Украіне
ДЗЕНЬ ВОЛІ НА ХРАШЧАТЫКУ

Тры кіеўскіх беларусы (Анатолій Антанюк, Сяргей Федарынчык ды Аляксандр Паташка) ў суботу 25 сакавіка 2006 г. адзначылі свята беларускага народу - "Дзень Волi" - маленькаю дэманстрацыяю на Храшчатыку.  Акрамя беларускага нацыянальнага бел-чырвона-белага сцяга і герба "Пагоня", дэманстранты неслі дзяржаўныя сцягі Украіны і Беларусі.

 

У адрозненне з Менскам, гэта дзея не выклікала аніякага ажыятажу ўлады ці міліцыі. Без жодных перашкод дэманстранты вольна прайшлі па Храшчатыку да Бесарабскага рынку, і зваротна - да Майдану Незалежнасці, адказваючы на прывiтанні і запытанні кіяўлян ды гасцей сталіцы.

Фота 1 (здымак Арцёма Ступакова) - http://www.greenkit.net/Members/smf/dzienvoli 

Падобна да "Русского движения Украины", гэтыя беларусы запрапанавалі надаць беларускай мове статус дзяржаўнай мовы ў Украіне. Але ў адрозненне ад "старэйшых братоў", прапануюць зрабіць і сіметрычны крок - адначасна надаць украінскай статус дзяржаунай мовы ў Беларусі. Гэта прапанова выклікала жвавую дыскусію на Храшчатыку.

 

Фота 2 (здымак Аляксандра Паташкі)- http://www.greenkit.net/Members/smf/bielmovie 

Дэманстранты выказалі поўную падтрымку пазіцыі Прэзідэнта Украіны Віктара Юшчанкі, які асудзіў недэмакратычнасць выбарчай кампаніі ды ўціскі апазіцыі у Беларусі, але выказаўся супраць ізаляцыі Беларусі, улічваючы асаблівыя сувязі між нашымі народамі. 

 

 
Дэманстранты вераць, што міждзяржаўны дыялог Украiны ды Беларусі прынясе значна больш карысці народам абох краін і хацелі б пасільна спрыяць згуртаванню ўсіх, хто шчыра зацікаўлены ў такім дыялозе. 
 
Дадатковая інфармацыя - т. (044) 456-3435, эл.пошта
<fedoryn AT grworld DOT freenet DOT kiev DOT ua>